
-500 г шынкоў,
-4 ст лыжкі манных круп,
-2 яйкі,
-соль,
- цукар,
- мука,
-тлушч
Шынкі прамыць, ачысціць, нацерці на тарцы (калі шынкі перараслі,
асяродак не выкарыстоўвайце!). Дадаць у масу прагрэтую манку,
яечныя жаўткі, соль, цукар, пры неабходнасці - муку. Пасля гэтага
ўвесці ўзбітыя ў густую пену бялкі і асцярожна размяшаць.
У разагрэты тлушч лыжкай класці цеста з шынкоў і пякчы аладкі
абапал. Падаваць са смятанай

|