
-250 г маладых шынкоў,
-1 шклянка пшанічнай мукі,
-1 шклянка кефіру ці сыроваткі,
-0,5 шклянкі вады,
-траціна г. л. харчовай соды,
-0,5 г. л. солі,
-2 г. л. цукру,
-адна траціна шклянкі рафінаванага алею.
Муку прасеяць у міску, дадаць соду, соль, цукар, перамяшаць. Затым
дадаць ваду, нашаткаваныя на дробнай тарцы шынкі (без скуркі) і ўсё
старанна перамяшаць, каб цеста атрымалася без камячкоў. Пасля
гэтага цеста развесці кефірам і адразу выпякаць аладкі: патэльню для
выпечкі перад кожнай порцыяй аладак змазваць алеем, цеста на яе
выліваць вялікай лыжкай; калі аладкі падрумяняцца з аднаго боку,
перагортваць іх на другі. Аладкі падаваць гарачымі. Да аладак можна
падаць смятану.

|