- мука - 1 кг
- сушоныя яблыкі – 80 г
- вада (малако) - 4 шклянкі
- дрожджы – 30 г
- тлушч – 50 г
- яйка - 4 шт.
- цукар - 60-90 г
- соль - па густу.
Сушоныя яблыкі добра прамыць, заліць халоднай вадой і пакінуць
замочанымі на 48 гадзін, паклаўшы зверху лёгкі гнёт. Пасля намакання
яблыкі прапусціць праз мясасечку ці вельмі дробна нашаткаваць.
Затым у 4 шклянках цёплай вады (ці малака) развесці 30 г дрожджаў,
дадаць 50 г тлушчу, 4 яйкі, 60-90 г цукру, соль па густу і, старанна
вымешваючы, увесь час дадаваць муку (1 кг). Цеста накрыць
сурвэткай і паставіць бліжэй да цёплага месца. Калі яно паднімецца,
змешваючы, дадаць падрыхтаваныя яблыкі. Аладкі выпякаюць і
падаюць са смятанай ці варэннем.
|