- тафу – 300 г
- свініна – 50 г
- яйка - 2 шт.
- пшанічная мука - 2 ст.л.
- соль - дробка
- зялёная цыбуля (нарэзаная) - 1 ст.л.
- часнык - 2 зубчыка
- кунжутны алей - 1 ст.л.
Тафу загарнуць у чыстую сурвэтку, даць сцячы вадзе і дробна
разламаць ці пасекчы. Свініну, цыбулю, часнык дробна пасекчы ці
прапусціць праз мясасечку. Тафу, фарш са свініны пасаліць, заправіць
кунжутным алеем, пасыпаць смажаным кунжутам і даць памлець. Добра
перамяшаць усю прыгатаваную масу і нарабіць аладак. Спачатку
абкачаць іх у муце, затым, памачыўшы ва ўзбітым яйку, пасмажыць.
|