-тварог -500 г,
-бурак -2-3 сярэдніх,
-яблыкі -2,
-мука пшанічная -1 шклянка (з верхам),
-малако -1 шклянка,
-яйка -2,
-цукар -1 сталовая лыжка,
-масла сметанкавае -40 г,
-смятана -1 шклянка,
-соль -па густу.
Яблыкі ачысціць, нацерці на тарцы. Бурак сварыць да гатовасці,
астудзіць, ачысціць ад скуркі і працерці праз сіта. Скласці ў міску
яблыкі, працёрты бурак, тварог, дадаць малако, яйкі, цукар, соль і ўсё
добра перамяшаць. Патэльню добра разагрэць і падсмажыць аладкі
абапал на сметанкавым масле. Да гатовых аладак падаць смятану.
|