-500 г пшанічнай мукі,
-1/4 г. лыжкі солі,
-3/4 шклянкі вады,
-зеляніна пятрушкі, кропу, кінзы, шчаўя,
-1 пучок зялёнай цыбулі,
-соль,
-перац,
- алей.
З мукі, вады і солі замясіць цеста як на пяльмені. Зеляніну дробна
нарэзаць, пасаліць, паперчыць, апырскаць сланечнікавым алеем.
Цеста разрэзаць на 5-6 частак, раскачаць тонкія аладкі. На сярэдзіну
кожнай пакласці траву, зашчыпаць і зноў тонка раскачаць з боку
злучэння. Выпякаць на разагрэтай чыгуннай патэльні або блясе без
алею да гатовасці.
|