-500 г мукі,
-2 шклянкі малака ці вады,
-2 яйкі,
-1 ст. лыжкі цукру,
-3-4 ст. лыжкі смятанкавага масла ці алею,
-1/2 гарбатнай лыжкі солі,
-25 г дрожджаў.
Развесці дрожджы ў цёплым малацэ, усыпаць муку і вымесіць. Цесту
даць падняцца ў цёплым месцы. Потым пакласці яйкі, соль, цукар і
сталовую лыжку смятанкавага масла ці алею, вымесіць, даць цесту
другасна падняцца і, не размешваючы яго, браць змочанай у вадзе
лыжкай, класці на гарачую патэльню з маслам і падсмажваць аладкі
абапал. Да аладак падаць цукар, мёд, варэнне, джэм ці тварог са
смятанай і цукрам. Можна прыгатаваць аладкі з яблыкамі ці разынкамі.
Падрыхтоўка аладак з яблыкамі апісана ў асобным рэцэпце. Разынкі
старанна перабраць, добра прамыць і змяшаць з цестам.
|