-1 шклянка аўсяных шматкоў,
-1 шклянка гарачага малака,
-2 яйкі,
-2 сярэдніх морквы,
-4-5 ст.лыжкі цукру,
-0.5 г. лыжкі солі,
-1 пакуначак ванільнага цукру,
-1 г.лыжка разрыхляльніка,
-карыца на кончыку нажа,
-мука,
-алей для смажання.
Шматкі заліць малаком і пакінуць на 20-25 хвілін, тым часам нацерці
на буйнай тарцы моркву, адлучыць бялкі ад жаўткоў, жаўткі расцерці
з цукрам, ванільным цукрам і соллю, бялкі ўзбіць у дужую пену. У
набраклыя шматкі дадаць нацёртую моркву, расцёртыя жаўткі, карыцу,
разрыхляльнік, перамяшаць і асцярожна дадаць узбітыя бялкі, яшчэ раз
асцярожна перамяшаць. Мукі ўзяць гэтулькі, каб цеста атрымалася, як
для аладак, муку прасеяць і дадаць у цеста, яшчэ раз асцярожна
перамяшаць. Смажыць на разагрэтым алеі да залацістага колеру.
Падаваць з узбітымі сліўкамі ці з джэмам.
|