-2 шклянкі малака,
-1 яйка,
-1 ст.л. алею,
-3 шклянкі пмукі,
-1 г.л. сухіх дрожджаў (тыпу "Pakmaya") ці 25 г (1/2 пачкі) імпартных свежых,
-1 г.л. солі,
-1 г.л. цукру.
Развесці дрожджы ў цёплым малацэ (менавіта цёплым, а не гарачым, калі гэта сухія дрожджы - пачакаць 15 хвілін), дадаць да малака з дрожджамі ўзбітае яйка і 1 ст. лыжку сланечнікавага алею. Дадаць соль і цукар. Затым усыпаць у атрыманую вадкасць 3 шклянкі прасеянай мукі і ўзбіваць відэльцам да знікнення камячкоў мукі. Зараз прыгатаванае цеста павінна павялічыцца ў аб'ёме прыкладна ў 2 разы (гэта адбудзецца за 2-4 гадзіны). Выпякаць аладкі варта на патэльні са сланечнікавым алеем, на невялікім агні, захопліваючы цеста сталовай лыжкай.
|