-2 буйных баклажана (1 кг), нарэзаных папярок на кавалачкі таўшчынёй 1,5 см,
-соль,
-50 г прасеянай гарохавай мукі (пажадана з нута - турэцкага гарошку),
-3 ст. л. пшанічнай мукі вышэйшага гатунку, змяшанай са шчодрай дробкай пекарскага парашка (ці соды),
-2 ст. л. кукурузнай мукі,
-1 дробка молатага чырвонага перцу,
-1 дробка вострага (кайенскага) ці салодкага (папрыкі),
-чвэрць г. л. куркумы,
-3 ст. л. дробна насечанай свежай кінзы, базіліка ці пятрушкі,
-3 ст. л. вады,
-170 г сыра, пажадана "мацарэла", нарэзанага тонкімі лустачкамі,
-125 г свежай ці сухой хлебнай дробкі ці 115 г дробных манных круп,
-топленае масла ці алей для смажвання.
Раскладзіце кружочкі баклажанаў на падносе і багата пасыпце соллю.
Пакіньце на паўгадзіны, каб выдаліць лішак вільгаці. Змяшайце ў місцы
муку, пекарскі парашок (ці соду), кукурузную муку, кайенскі перац ці
папрыку, куркуму, свежую зеляніну і траціна г. л. солі з вадой і ўзбіце
да атрымання аднастайнага цеста. Па кансістэнцыі яно павінна быць
падобным на густы крэм. (Калі спатрэбіцца, дадайце яшчэ вады.)
Змыйце соль з баклажанавых кружочкаў і асушыце іх папяровымі
сурвэткамі. Каб кавалачкі баклажана былі аднолькавымі, абрэжце іх
круглай формачкай для печыва дыяметрам 5 см. Раскладзіце парамі
кружочкі аднолькавага памеру, а абразанні захавайце для іншай
стравы. Падрэжце кавалачкі сыра так, каб яны сталі ледзь менш
баклажанавых кружочкаў. Пакладзіце два тонкіх кавалачка сыра паміж
парай кружочкаў баклажана. Пагрузіце "сэндвіч" у гарохавае цеста,
лёгкім рухам страсіце лішак цеста, затым абкачайце ў хлебнай дробцы
ці манных крупах і адкладзіце ў бок на падрыхтаваную ваксаваную
паперу. Такім чынам падрыхтуйце ўсе баклажанавыя сэндвічы. Наліце
ў вялікую чыгунную патэльню гэтулькі топленага масла ці алею, каб яго
пласт склаў 1,5 см, і нагрэйце на ўмераным агні. Не даводзячы масла
да з'яўлення дыму, пакладзіце сэндвічы на патэльню і смажце 10-15
хвілін кожны бок, пакуль баклажаны не стануць мяккімі і прыемна
карычневымі. Старанна рэгулюйце агонь: калі тэмпература занадта
высокая, сыр можа прадрацца скрозь скарыначку абсмажанага цеста;
калі тэмпература занізкая, аладкі ўбяруць залішнюю колькасць масла.
Падавайце гарачымі, прама з патэльні.
|