- сыр рыкота – 250 г
- малако - 125 мл.
- яйка - 2 шт.
- мука – 250 г
- пекарскі парашок - 2 г.л.
Змяшаць муку, пекарскі парашок, соль у місцы. Узбіць рыкоту ў
кухонным камбайне ці прапусціць праз сіта. Пакласці рыкоту ў іншую
міску, дадаць трохі малака, калі атрымаецца пастападобная сумесь,
дадаць яшчэ малака. Дадаваць, пакуль усё малако не будзе
дададзена. У трэцяй місцы ўзбіць яйка венцам на працягу 20-30 сек.
Перамяшаць яйка з рыкотай. Пераліць сумесь з рыкотай у сухія
інгрэдыенты. Перамяшаць вельмі акуратна, не мясіць цеста, інакш яно
стане "гумавым". Калі неабходна, развесці вадой. Цеста павінна
нагадваць суп-крэм. (Да гэтага этапу можна прыгатаваць загадзя).
Выкладваць цеста лыжкай на патэльню, змазаную алеем, і смажыць,
як звычайныя аладкі. Паколькі аладкі з рыкотай атрымліваюцца вельмі
далікатнымі, іх нельга рабіць занадта вялікімі.
|