-25 г дрожджаў,
-2 ст лыжкі цукру,
-1 шклянка малака,
-1,5 шклянкі мукі,
-1 яйка,
-соль,
-дробка ваніліну,
-тлушч.
Да дрожджаў дадаць трохі цукру, гарбатную лыжку малака, лыжку мукі
і даць падняцца (закіснуць). Прасеяць у міску муку, дадаць цёплае
малако, соль, цукар, усё старанна ўзбіць, увесці яечны жаўток і
дрожджы, перамяшаць, пасыпаць мукой і паставіць у цёплае месца,
накрыўшы ручніком. Калі цеста паднімецца, дадаць у яго ўзбітыя ў
густую пену яечныя бялкі. На патэльні ў кіпячым тлушчы смажыць
абапал аладкі. Падаваць з варэннем, ягадамі, гарбатай ці малаком.
|