-250 г гарбузы
-100 г курагі
-2 ст. лыжкі вотруб'я
-яйка (толькі бялок)
-трохі малака
- сіроп агавы, мёд, фруктоза - па густу
На тарцы нацерці гарбуз. Дадаць курагу распараную, трохі парэзаную, пару ст. лыжак мукі (ці вотруб'я і 1 яйка(бялок), сіроп агавы, ці мёд, ці фруктозу, малако (можна і без). Усё перамяшаць старанна, выпякаць на разагрэтай патэльні на алеі з вінаграднай костачкі 5-7 хвілінак.
|