-1,5 шклянкі сушонага гароху,
-тры чвэрці шклянкі пшанічнай мукі,
-1 г. лыжка солі,
-0,5 шклянкі рафінаванага алею,
-мука для паніравання.
Гарох перабраць, заліць трыма шклянкамі халоднай вады, паставіць
на агонь і адварыць да мяккасці. Затым, не зліваючы ваду, старанна
растаўчы да пюрэпадобнай масы, дадаць муку, соль, старанна
перамяшаць. З атрыманага цеста сфармаваць аладкі, абкачаць іх
у муце і падсмажыць з двух бакоў на патэльні, змазанай алеем.
Каб пры фармоўцы цеста не прыліпала да рук, іх варта перыядычна
змочваць вадой. Да стала разам з аладкамі можна падаць таматавы
соус ці смятану.
|