- грачаная мука - 1 кг
- малако (ці вада) - 900-1100 г
- яйка - 3-4 шт.
- цукар - 60-70 г
- дрожджы свежыя – 40 г
- масла
- соль - па густу.
У цёплай вадзе ці малацэ развесці дрожджы, дадаць соль, у гэту
сумесь высыпаць прасеяную палову мукі, добра перамяшаць і
паставіць у цёплае месца для закісання. У гатовую рошчыну ўвесці
цукар, яйкі, пакінутую муку і замясіць цеста. Падчас закісання
пажадана некалькі разоў абкамячыць цеста. Грачаныя аладкі пякуцца
гэтак жа, як і пшанічныя. Іх лепш падаваць са смятанай. Аладкі,
прыгатаваныя з адной грачанай мукі, вельмі хутка чарсцвеюць і
крышацца. Смачнымі і мяккімі атрымліваюцца аладкі з сумесі пшанічнай
і грачанай мукі. Калі аладкі рыхтуюцца з пшанічнай мукой, то бярэцца:
500 г пшанічнай мукі, 600 г грачанай.
|