- мука – 125 г
- арэхі (молатыя) – 50 г
- яйка (бялкі, жаўткі) - 4 шт.
- цукровы пясок – 50 г
- ванільны цукар - 1 пакуначак
- малако - 250 мл
- грушы - 5 шт.
- сок - 1 цытрыны
- алей - для выпякання
- кляновы сіроп - 4 ст.л.
Перамяшаць муку, арэхі, жаўткі, цукар, ванільны цукар і малако. Узбіць
бялкі і ўвесці іх у цеста. Пакінуць яго падыходзіць. Нагрэць духоўку да
180 градусаў. Ачысціць 4 грушы, разрэзаць іх на 4 часці і выдаліць
асяродак. Нарэзаць мякаць тонкімі лустачкамі, заліць цытрынавым
сокам і змяшаць з цестам. Пакінутую грушу нарэзаць падоўжанымі,
вельмі тонкімі, лустачкамі. Пакласці на паперу для выпякання і запякаць
10-15 хвілін. Спячы з цеста аладкі. Скласці іх адна на адну і трымаць у
цёплай духоўцы. Перад падачай на стол заліць кляновым сіропам і
ўпрыгожыць лустачкамі груш.
|