- булачкі (чэрствыя) - 1/2 шт.
- шампіньёны – 600 г
- часнык - 1 зубец
- пятрушка - 1 пучок
- яйка - 1 шт.
- яйка (жаўток) - 1 шт.
- эментальскі сыр (цёрты) – 75 г
- соль
-белы перац - па густу
- сланечнікавы алей - 3 ст.л.
- цыбуля-шалот - 1 шт.
- сліўкі – 200 г
- сок і цёртая цэдра – паловы цытрыны
Размягчыць булачкі ў цёплай вадзе, затым добра адціснуць і падзяліць
на кавалачкі. Грыбы дробна нарэзаць. Часнык адціснуць у грыбы.
Пятрушку здрабніць. Грыбы злучыць з хлебам, пятрушкай, яйкам,
яечным жаўтком і сырам, пасаліць і паперчыць. З грыбной масы зрабіць
12 аладак і падсмажыць іх. Цыбулю-шалот абсмажыць на патэльні на
сярэднім агні. Злучыць сліўкі, цытрынавы сок і цытрынавую цэдру.
Дадаць гэту сумесь да цыбулі і, памешваючы, выпарыць да
крэмападобнай кансістэнцыі.
Пасаліць, паперчыць і падаваць разам з аладкамі.
|