- сасіскі – 200 г
- масла (для смажання) – 100 г
- вэнджанае сала – 50 г
- яйка - 2 шт.
- бульба – 800 г
- грыбы (свежыя) – 200 г
- пятрушка (зеляніна) - па густу
- чорны перац (молаты),
-соль - па густу
З сасісак зняць скурку і нарэзаць невялікімі кубікамі. Гэтак жа нарэзаць
пачышчаныя, прамытыя грыбы і сала. Сала абсмажыць на патэльні да
паўгатовасці, пакласці грыбы і сасіскі і, бесперапынна памешваючы,
смажыць на моцным агні 3-4 хвіліны, затым пасыпаць зелянінай
пятрушкі, зняць з агню і астудзіць. Яйкі размяшаць з соллю і чорным
перцам, дадаць падсмажаныя грыбы з сасіскамі. На патэльні разагрэць
тлушч і лыжкай выкладваць прыгатаваную грыбную масу ў выглядзе
маленькіх аладак. Абсмажваць абапал да румянага колеру. Асобна
сварыць бульбу, расцерці ў пюрэ і падаваць разам з аладкамі.
|