Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Мучныя стравы

    КАНКІЛЬЁНЕ (ВЯЛІКІЯ РАКАВІНКІ) З ГАРБУЗОМ І РЫКОТАЙ

    Макароны-"ракавінкі" вялікага памеру выдатна фаршуюцца рознымі

    начыннямі. Напрыклад, печаным гарбузом з часныком і мяккім свежым

    сырам. Ракавінкі запякаюцца з пармезанам, базілікам і таматавым

    соусам з белым віном.

     

    -гарбуз ("грушападобны" арэхавы) - 1 кг

    -алей аліўкавы

    -часнык - 10 зубкоў (неабчышчаных)

    -сыр "рыкота" (мяккі тварог ці сметанкавы сыр) - 2 шклянкі

    -лісце базіліка, разарванае на дробныя кавалачкі - 1/3 шклянкі

    -таматавы соус для пасты (гатовы) - 3 шклянкі

    -віно белае, сухое - ½ шклянкі

    -паста " канкільёне " (вялікія ракавінкі) - 56 шт. (ці 32 вельмі вялікіх)

    -сыр "пармезан" цёрты - 1 шклянка

     

    Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.

    Гарбуз нарэжце буйнымі долькамі.

    Выкладзіце ў форму, апырскайце аліўкавым алеем,

    пасаліце, паперчыце і запячыце ў духоўцы на працягу 30 хвілін.

    Дадайце часнык і пакіньце ў духоўцы яшчэ на 15 хвілін.

    Злёгку астудзіце гарбуз і часнык, ачысціце і разамніце ў пюрэ.

    Перамяшайце з рыкотай і паловай базіліка.

    Дадайце спецыі па густу. Змяшайце ў рондалі таматавы соус і віно.

    Даведзіце да кіпення на сярэднім агні.

    Паменшыце агонь і кіпеціце 10 хвілін, пакуль соус злёгку не згусне.

    Тым часам, прыгатуйце ракавінкі ў падсоленай вадзе да стану

    "аль дэнтэ" (макароны застаюцца ледзь цвердаватымі "на зубок").

    Адкіньце на друшляк і старанна зліце.

    Выкладзіце ракавінкі на ручнік, каб яны трохі падсохлі.

    Напоўніце іх прыгатаваным сырна-гарбузовым начыннем.

    Пакінутае начынне выкладзіце ў цеплатрывалы посуд,

    зверху - фаршаваныя ракавінкі і заліце ўсё соусам.

    Пасыпце пармезанам, пакінутым базілікам і запячыце ў духоўцы

    на працягу 15-30 хвілін (у залежнасці ад памеру ракавінак).

    Катэгорыя: Мучныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (19.11.2014)
    Праглядаў: 258 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar