- канкільёне - 20 шт.
-фарш мясны - 120 г
-памідоры - 3 шт.
-базілік (свежы) – 50 г
-часнык - 2 зубчыка
-сліўкі (20%) - 4 ст.л.
-сыр (цвёрды любы) – 50 г
-марская соль - па густу,
-чорны перац - па густу.
Ракавінкі адварыць у падсоленай вадзе да паўгатовасці.
Зліць ваду, трохі астудзіць і начыніць фаршам.
Паскладаць у адзін шэраг у вогнетрывалую форму.
Пакуль варацца ракавінкі, памідоры апарыць кіпенем,
зняць скурку, здушыць відэльцам.
Лісце базіліка дробна нарэзаць, дадаць да памідораў, ўліць сліўкі.
Пры неабходнасці - пасаліць.
Заліць соусам нафаршаваныя ракавінкі і адправіць у духоўку,
разагрэтую да 220 С на 10-15 хвілін.
Соус павінен напалову выпарыцца.
Выняць, пасыпаць сырам і вярнуць у духоўку яшчэ на 5-10 хвілін,
пакуль не ўтворыцца залацістая скарыначка.
Падаваць, пасыпаўшы свежазмеленым чорным перцам.
|