-канкільёне - 7 шт.
-сыр мацарэла – 125 г
-памідоры - 2 шт.
-сыр пармезан – 30 г
-базілік - 1 галінка
- алей аліўкавы - 2 ст.л.
-хлеб - 2 кавалачка
-маяран - 1 г.л.
Канкільёне адварыце ў салёнай вадзе.
Памідоры апарце кіпенем, зніміце лупіну, разрэжце на 4 часці,
выдаліце асяродак, нарэжце кубікамі. Тосты нарэжце на кубікі.
Базілік дробна пасечыце. Мацарэлу нарэжце кубікамі.
Памідоры, тосты, сыры - мацарэлу з пармезанам,
базілік перамяшайце, дадайце маяран, запраўце аліўкавым алеем.
Пасаліце, паперчыце. Канкільёне начыніце прыгатаваным начыннем.
Паскладайце на талерку, пасыпце цёртым пармезанам, апырскайце
маслам і запячыце ў духоўцы пры тэмпературы 180 С 2-3 хвіліны.
|