- белакачанная капуста – 400 г
- морква (цёртая) – 100 г
- яйка - 2 шт.
- мука (з горкай) - 5 ст.л.
- малако – 100 г
- алей - для пячэння
- смятана,
-перац,
-соль - па густу.
Капусту абварыць кіпенем. Затым нашаткаваць тонкай лапшой, дадаць
моркву, сырыя яйкі, малако і муку. Добра размяшаць. Смажыць бліны
на добра разагрэтай патэльні з алеем. Падаваць са смятанай.
|