-2 шклянкі мукі
-1 шклянка гарачага малака
-паўшклянкі халоднай вады
-2 яйкі
-дробка солі
-30-50 г масла
Адлучаем бялкі ад жаўткоў, жаўткі ўзбіваем з соллю. Пасыпаючы мукой
і падліваючы змяшанае з вадой малако. У апошнюю чаргу кладзем
узбітыя ў крутую пену бялкі. Лыжкай зачэрпваем цеста і наліваем на
разагрэтую патэльню ў кіпячае масла. Абсмажваем абапал да румянага
колеру, падаём з "пылу з жару"
|