- кукурузныя крупы - 1/2 шклянкі
- мука пшанічная - 1/3 шклянкі
- соль,
-цукар - па густу
- яйка - 1 шт.
- малако - 1/2 шклянкі
- аліўкавы алей - 1 ст.л.
- ёгурт - 1/2 шклянкі
- цытрынавы сок - 1 г.л.
- мята - 2 г.л.
- кмен (молаты) - 1/4 г.л.
- кінза - 1 ст.л.
- кукуруза кансерваваная – 100 г
- салодкі чырвоны перац - 2 шт.
- чылі - 1 г.л.
- алей - для смажання
Ў місцы змяшайце кукурузныя крупы, муку, 1 гарбатную лыжку солі і
цукар. У цэнтры зрабіце паглыбленне і ўліце яечны жаўток, малако і
аліўкавы алей. Замесіце цеста, накрыйце і пастаўце ў халадзільнік
на 1 гадзіну. Для соусу змяшайце ёгурт, цытрынавы сок, мяту, кмен і
дробку солі, накрыйце сумесь і астудзіце. З халадзільніка выміце
цеста і дадайце ў яго каляндру, салодкі перац (вычышчаны ад зерняў
і нарэзаны кубікамі), зерне кукурузы, чылі і ўзбіты яечны бялок. Добра
перамяшайце. У невялікую патэльню з тоўстым дном ўліце
сантымятровы пласт алею. Добра разагрэйце алей і падсмажце аладкі
з двух бакоў. Гатовыя аладкі падавайце гарачымі з соусам.
|