-1/2 шклянкі (75 г) кукурузнай мукі грубага памолу,
-1/2 шклянкі (65 г) белай пшанічнай мукі вышэйшага гатунку,
-1 1/4 г. л. пекарскага парашка ці 1/4 г. л. соды,
-1/2 г. л. солі,
-1/2 г. л. цукру,
-1/4 г. л. тоўчанага сухога струка чырвонага вострага перцу,
-2 г. л. сечанай свежай зеляніны кропу ці 1 1/2 г. л. сушонага кропу,
-1/2 шклянкі (125 мл) малака,
-2 ст. л. расліннага ці топленага масла, топленае масла ці алей для пячэння.
Пакладзіце ў міску кукурузную муку, белую муку, пекарскі парашок ці
соду, соль, цукар, тоўчаны чырвоны перац і кроп і добра перамяшайце.
Збіце малако разам з топленым маслам ці алеем у маленькай місцы і
ўліце ў мучную сумесь. Размешваючы, давядзіце сумесь да
аднастайнай кансістэнцыі. У вялікую патэльню наліце гэтулькі
топленага масла ці алею, каб яго пласт склаў 1,5 см. Пастаўце
патэльню на сярэдні агонь і нагрэйце масла так, каб яно стала
гарачым, але не задымілася. Зачэрпайце цеста сталовай лыжкай і
асцярожна апусціце ў масла. Абсмажвайце кожны бок па 3-4 хвіліны,
пакуль аладкі не стануць залаціста-карычневымі. Падавайце адразу ж.
|