- мука – 125 г
- разрыхляльнік - 1/2 г.л.
- яйка - 1 шт.
- арахісавае масла (бутэрброднае) - 2 ст.л.
- мёд - 1 ст.л.
- малако - 75 мл
- алей - 4 ст.л.
Яйка расцерці з арахісавым маслам і мёдам. Муку змяшаць з
разрыхляльнікам і прасеяць горкай у міску. У цэнтры зрабіць
паглыбленне і ўліць у яго яечную масу і палову малака. Працягнуць
узбіванне да атрымання аднастайнай масы. Дадаць пакінутае малако
і ўзбіваць, пакуль на паверхні не стануць з'яўляцца бурбалкі.
Разагрэць патэльню і выпякаць аладкі абапал на алеі да утварэння
залацістай скарыначкі. Падаць з сіропам ці пасыпаўшы
цукровай пудрай.
|