Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Мучныя стравы

    МОМА З ГАРОДНІННЫМ НАЧЫННЕМ

    для цеста:

    - мука - 3.5 шклянкі

    -соль - 1/2 г.л.

    -вада - 1 шклянка

    для начыння:

    -алей - 2 ст.л.

    -рэпчатая цыбуля - 1 шт.

    -часнык - 3 зубчыка

    -імбір (свежы) - 1 ст.л.

    -каляндра (молатая) - 1.5 г.л.

    -кумін (молаты) - 1 г.л.

    -кайенскі перац - 1 г.л.

    -турмерык - 1/2 г.л.

    -чорны перац (молаты) - 1/8 г.л.

    -ліставая капуста (пак чой ці пет сай) - 1/2 качана

    -шпінат - 1 пучок

    -морква - 1 шт.

    -кветкавая капуста - 1/4 невялікага качана

    -бульба (вараная) - 1 шт.

    -соль - 1 г.л.

     

    Для начыння разагрэць у патэльні алей, дадаць дробна нарэзаную

    цыбулю, часнык і рыхтаваць, часта памешваючы, 3-4 хвіліны.

    Пакласці ў патэльню нацёрты на дробнай тарцы імбір, пасыпаць ўсё

    каляндрай, кумінам, кайенскім перцам, турмерыкам і чорным перцам.

    Размяшаць, рыхтаваць каля 30 секунд.

    Капусту пасекчы тонкімі кароткімі палоскамі, шпінат буйна парэзаць,

    моркву - буйнай саломкай, вараную бульбу - невялікімі кубікамі,

    кветкавую капусту разабраць на суквецці.

    Дадаць усю гародніну ў патэльню, тушыць,

    пакуль не выпарыцца ўся вадкасць.

    Зняць патэльню з пліты, даць начынню астыць.

    Прыгатаваць цеста: ў місцы змяшаць муку з соллю,

    зрабіць у цэнтры паглыбленне

    і дадаць прыкладна 1 шклянку вады пакаёвай тэмпературы.

    Вымешваць да утварэння грубага неаднастайнага цеста.

    Перакласці цеста на прыпудраную мукой дошку і вымешваць 5-6 хвілін,

    пакуль яно не стане аднастайным, эластычным.

    Перакласці цеста ў міску, накрыць кухонным ручніком і пакінуць

    на 30 ці больш хвілін пры пакаёвай тэмпературы.

    Стол пасыпаць мукой і раскачаць цеста (таўшчынёй 3 мм).

    Формай для печыва выразаць кружкі дыяметрам каля 8 см.

    Можна падрыхтаваць цеста іншым спосабам: скруціць цеста джгутом

    каля 30 см і падзяліць яго на 50-55 роўных кавалачкаў.

    Кожны кавалачак скруціць у шар, качалкай ці проста пальцамі

    раскачаць у аладку дыяметрам каля 8 см.

    Імкніцеся да таго, каб цэнтр аладкі заставаўся трохі таўсцей, чым краі.

    Гатовыя кружкі накрыць плёнкай, каб яны не падсыхалі,

    пакуль вы будзеце ляпіць мома.

    У цэнтр кожнага кружка пакласці па 1 сталовай лыжцы начыння,

    краі намачыць вадой і злучыць, робячы маленькія зморшчынкі

    (як на варэніках), імкнучыся ніжнюю частку мома рабіць плоскай,

    а зверху па цэнтру будзе праходзіць палоска зморшчын.

    Пакуль будзеце ляпіць астатнія мома,

    гатовыя асобнікі накрыйце ручніком.

    Кантэйнеры параваркі вышмараваць маслам, раскласці мома,

    пакідаючы паміж імі адлегласць 1-2 см.

    Рыхтаваць на пару прыкладна 10 хвілін.

    Гарачыя мома адразу ж раскласці па талерках і падаць да стала.

    Катэгорыя: Мучныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (02.12.2014)
    Праглядаў: 283 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar