для цеста:
- мука - 3.5 шклянкі
-соль - 1/2 г.л.
-вада - 1 шклянка
для начыння:
-курыца (паляндвіца, дробна пасечаная) - 1.2 кг
-рэпчатая цыбуля (здробненая) - 1 шт.
- кінза (дробна нарэзаная) - 1 маленькі пучок
-алей - 2 ст.л.
-імбір (свежы, здробнены) - 1 ст.л.
-часнык (здробнены) - 2 зубчыка
-соль - 1 г.л.
-каляндра (молатая) - 1 г.л.
-турмерык (молаты) - 1/2 г.л.
-кумін - 1/2 г.л.
- кайенскі перац - 1/2 г.л.
У вялікай місцы змяшаць усе інгрэдыенты, ўліць,
працягваючы размешваць фарш, прыкладна чвэрць шклянкі вады.
Перамяшаць змесціва міскі, накрыць плёнкай
і пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на 10 хвілін.
Для цеста мома ў місцы змяшаць муку з соллю,
зрабіць у цэнтры паглыбленне
і дадаць прыкладна 1 шклянку вады пакаёвай тэмпературы.
Вымешваць да утварэння грубага неаднастайнага цеста.
Перакласці цеста на прыпудраную мукой дошку і вымешваць 5-6 хвілін,
пакуль яно не стане аднастайным, эластычным.
Перакласці цеста ў міску, накрыць кухонным ручніком і пакінуць
на 30 ці больш хвілін пры пакаёвай тэмпературы.
Стол пасыпаць мукой і раскачаць цеста (таўшчынёй 3 мм).
Формай для печыва выразаць кружкі дыяметрам каля 8 см.
У цэнтр кожнага кружка пакласці па 1 сталовай лыжцы начыння,
краі намачыць вадой і злучыць, робячы маленькія зморшчынкі
(як на варэніках), імкнучыся ніжнюю частку мома рабіць плоскай.
Зверху па цэнтру будзе праходзіць палоска зморшчын.
Пакуль будзеце ляпіць мома, гатовыя асобнікі накрыйце ручніком.
Кантэйнеры параваркі вышмараваць маслам ці пакласці на дно лісты
зялёнай салаты, раскласці мома, пакідаючы паміж імі адлегласць 1-2 см.
Рыхтаваць на пару прыкладна 10 хвілін.
Гарачыя мома адразу ж раскласці па талерках і падаць да стала з чатні ці соусам.
|