-бекон -150 г
-бліновая мука -1,5 шклянкі
-малако -1 шклянка
-яйкі -2 шт.
-цёрты сыр -2-З ст. л.
-алей -2 ст. л.
-соль -дробка
Бекон нарэзаць тонкімі лустачкамі і абсмажыць на сухой тэфлонавай
патэльні 3 хвіліны. У глыбокую міску ўліць малако, дадаць яйкі, соль,
муку і старанна размяшаць да аднастайнай масы. У прыгатаванае
цеста пакласці абсмажаны бекон, сыр і яшчэ раз перамяшаць.
Разагрэць масла ў патэльні. Выкладваць цеста сталовай лыжкай
на патэльню і абсмажваць аладкі з двух бакоў да залацістай
скарыначкі (прыкладна па 1-2 хвіліны).
Падаваць са свежай гароднінай, пры жаданні паліўшы
нетлустай смятанай.
|