- яйка - 4 шт.
- малако (нетлустае) - 200 мл
- мука – 125 г
- соль - 1 дробка
- вішня - 1 слоік
- цукровы пясок - 2 ст.л.
- карыца - 1 дробка
- духмяны перац (молаты) - 1 дробка
- крухмал - 2 г.л.
- лясныя арэхі (сечаныя) - 2 ст.л.
- топленае масла - 2 ст.л.
- цукровая пудра - 1 г.л.
Бялкі адлучыць ад жаўткоў. Жаўткі вымесіць з малаком, мукой і соллю.
Накрыць і пакінуць на 15 хвілін набракнуць. Вішню з сокам выкласці ў
рондаль, давесці да кіпення разам з цукрам, дробкай карыцы і перцам.
Крухмал развесці, дадаць ва ўзвар і 5 хвілін варыць пры слабым
кіпенні. Нагрэць духоўку да 100 градусаў. Бялкі ўзбіць у пышную пену
і разам з арэхамі дадаць у цеста. У патэльні з антыпрыгарным
пакрыццём порцыямі разаграваць топленае масла і спячы 12 невялікіх
аладак. Гатовыя аладкі перакласці ў вогнетрывалую ёмістасць і трохі
патрымаць у цёплай духоўцы. Аладкі пасыпаць цукровай пудрай і
падаць на стол з цёплым вішнёвым узварам. Каб аладкі ў цёплай
духоўцы не зліпліся, пракладайце кожны іх пласт пергаментнай паперай.
|