- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- часнык - 1 зубчык
- цукіні - 2 шт.
- пятрушка - 1/2 пучка
- сыр ракфор – 80 г
- тварог (абястлушчаны) – 100 г
- яйка - 3 шт.
- рыс (вараны) – 200 г
- соль,
-чорны перац (молаты) - па густу
- аліўкавы алей - 3 ст.л.
- памідоры (мясістыя) - 4 шт.
- базілік - 1/2 пучка.
Цыбулю і часнык нарэзаць кубікамі. Цукіні нацерці на дробнай тарцы.
Пятрушку насекчы. Усё перамяшаць. Расцерці сыр і ўзбіць з тварагом і
яйкамі. Змяшаць з рысам і цукіні, заправіць. Разагрэць на патэльні 6 ст.
лыжак алею. Рысавую масу выкладваць па 1 ст. лыжцы. Абсмажыць
аладкі на працягу 2-3 хвілін і паставіць у цёплае месца. Для соусу
нарэзаць кубікамі мякаць памідораў. Тушыць 3-4 хвіліны ў алеі.
Дадаць здробнены базілік, заправіць соллю, перцам і перамяшаць.
Падаваць рысавыя аладкі з соусам.
|