- вермішэль – 150 г
- цыбуля зялёная (маладая) - 1 пучок
- часнык - 2 зубчыка
- баклажан (вялікі) - 1 шт.
- шампіньёны – 400 г
- цытрынавы сок - 1 ст.л.
- аліўкавы алей - 4-5 ст.л.
- цёртыя таматы - 1 слоік
- зеляніна (сушоная) - 1 г.л.
- соль,
-белы перац - па густу.
Варыць вермішэль у 250 мл падсоленай вады на працягу 5 хвілін на павольным агні. Затым раскласці на дошцы і даць астыць. Маладую цыбулю нарэзаць кольцамі. Здрабніць часнык. Баклажан нарэзаць кубікамі. Грыбы разрэзаць на 4 часці, паліць іх цытрынавым сокам. У рондалі разагрэць 2 ст. л. аліўкавага алею і падсмажваць на ім кавалачкі баклажана на моцным агні. Дадаць маладую цыбулю, часнык, грыбы і ўсё пасмажыць. Пакласці ў грыбы таматы і пасыпаць зелянінай, пасаліць, паперчыць і тушыць. Сфармаваць з вермішэлі аладкі і падсмажыць. Падаваць разам з рагу.
|