- гатовыя аладкі - 12 штук
- ёгурт тлусты (ці смятана) – 200 г
- сліўкі (35%) – 200 мл
- пюрэ шыпшыны – 135 г
- цукар - 2 ст.л.
Падагрэць гатовыя аладкі з пшанічнай мукі ў мікрахвалевай печы ці
духоўцы. Выкласці ёгурт на друшляк, каб лішняя вадкасць сцякла
(прыкладна на паўгадзіны). Узбіць сліўкі. Змяшаць сліўкі з ёгуртам,
2/3 шыпшынавага пюрэ і цукрам. Прамазаць сумессю кожны пласт
аладак і скласці па некалькі штук. Верхнія пласты вышмараваць
сумессю і ўпрыгожыць пакінутым шыпшынавым пюрэ.
|