Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Мучныя стравы

    СУП З УДОНАМ І МОРАПРАДУКТАМІ

    -удон - 50 г

    -крэветка 16/20 - 1 шт.

    -мідыя на створцы - 1 шт.

    -кальмар - 0,5 шт.

    -корань імбіра - 5 г

    -часнык - 1 зуб.

    -морква - 15 г

    -зеляніна кінзы - па густу

    -соевы соус - 15 мл

    -соус табаско - па густу

    -шампіньёны - 0,5 шт.

    -яйка курынае - 1 шт.

    -цыбуля зялёная - па густу

    -кунжутнае насенне

     

    1. Тушку кальмара разрэзаць уздоўж напалову, выдаліць хорду,

    ачысціць ад скуркі, зрабіць нажом надрэзы ўздоўж і папярок наўскасяк,

    але не праразаючы наскрозь, інакш яны не згорнуцца.

    2. Моркву нарэзаць тонкай саломкай, як і імбір.

    Часнык здрабніць нажом.

    3. У крэветкі выдаліць панцыр і кішэчную вену.

    4. Зварыць яйка пашот. У глыбокім коўшыку закіпяціць ваду,

    зменшыць агонь да мінімуму, акуратна выліць у ваду яйка,

    трымаючы рукі ў сантыметры ад паверхні вады.

    І ўсё, яечка цэлае, спакойна сабе рыхтуецца, пару хвілін.

    Потым дастаём лыжачкай з дзірачкамі і пераносім на талерку.

    5. Грыбы наразаем пласцінкамі ва ўсю даўжыню,

    і абсмажваем з двух бакоў.

    6. У разагрэты рондальчык наліваем масла, кідаем імбір, моркву

    і часнык.

    Змешваем, дадаем морапрадукты, зеляніну кінзы, дробку цукру.

    7. Памешваючы, рыхтуем хвіліну і ўліваем 130 мл курынага булёна,

    соевы соус і соус табаско востры.

    Рыхтуем хвіліны паўтары і здымаем з агню.

    8. На дно глыбокай талеркі ўкладваем звараны удон, зверху выліваем

    наш суп, упрыгожваем грыбамі і яйкам,

    пасыпаем зялёнай цыбуляй, кунжутам.

    Для ўпрыгожвання можна дадаць дробна нарэзаныя палоскі ліста норы.

    Азіяцкі суп з локшынай удон можна падаваць.

    Катэгорыя: Мучныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (17.11.2014)
    Праглядаў: 333 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar