-мука - 200 г;
-яйка - 3 шт.;
-малако - 1 шклянка;
-цукар - 2 ст.л.;
-соль - ¼ г.л.;
-сыр (гауда) - 150 г;
-масла для смажання (лепш топленае
ці сумесь сметанкавага з алеем).
Адлучыць бялкі ад жаўткоў. Змяшаць жаўткі з малаком, дадаць
прасеяную муку, заправіць соллю і цукрам. Перамяшаць, каб не было
камякоў. Па кансістэнцыі гатовае цеста павінна нагадваць даволі
густую смятану. Сыр нацерці на дробнай тарцы і засыпаць у міску
з цестам. Бялкі ўзбіць ва ўстойлівую пену і змешваць парцыённа з
цестам. Цеста з бялкамі змешваць зверху ўніз, так аладкі атрымаюцца
пышней. Разагрэць патэльню, уліць дастатковую колькасць масла і
сталовай лыжкай выкладваць аладкі. Абсмажваць з двух бакоў да
з'яўлення скарыначкі. Гатовыя аладкі перакласці на папяровыя ручнікі,
каб выдаліць лішак масла. Аладкі падаваць на стол гарачымі,
пасыпаўшы сырнай габлюшкай.
|