- цукіні – 150 г
- сметанкавае масла - 2 ст.л.
- смятана – 300 г
- тварог (абястлушчаны) – 150 г
- манныя крупы – 150 г
- яйка (жаўток) - 2 шт.
- соль - па густу
- перац - па густу
- мушкатавы арэх - па густу
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- салодкі перац - 2 шт.
- гароднінны булён - 100 мл
- чырвоны перац (молаты) - 1 г.л.
- крухмал - 1 г.л.
- алей - 3 ст.л.
Цукіні нарэзаць маленькімі кубікамі. Разагрэць на патэльні 1 ст. лыжку
сметанкавага масла і патушыць у ім гародніну да паўгатовасці. Даць
астыць. Перамяшаць у місцы 150 г смятаны, тварог, манныя крупы,
жаўткі, соль, перац і мушкатавы арэх. Дадаць кубікі цукіні. Для соусу
цыбуліну і салодкі перац нарэзаць маленькімі кубікамі. Разагрэць у
рондалі 1 ст. лыжку сметанкавага масла і патушыць у ім цыбулю.
Перамяшаць цыбулю з пакінутай смятанай, булёнам, молатым
чырвоным перцам і закіпяціць. Дадаць кубікі салодкага перцу і варыць
3 хвіліны. Перамяшаць крухмал з 1 ст. лыжкай халоднай вады.
Памешваючы, дадаць да соусу і 1 раз закіпяціць. Заправіць соллю,
перцам і мушкатавым арэхам. Спячы з тварогава-гародніннага цеста
ў алеі аладкі. Раскласці па талерках і асобна поадаць соус.
|