-тварог (18%-вай тлустасці) - 400 г;
-яйка - 2 шт.;
-манка - 5-6 ст.л. (без горкі);
-цукар,
-соль - па густу;
-грушы - 2 шт. (сярэдняга памеру);
-масла для смажання
Тварог добра расцерці відэльцам ці міксерам, дадаць яйкі, манку,
заправіць соллю і цукрам. Накрыць міску плёнкай і прыбраць у бок
на гадзіну, каб манка набракла. Грушы парэзаць маленькімі кубікамі
ці тонкімі лустачкамі, прымяшаць іх да тварогавай масы. Патэльню
нагрэць, вышмараваць маслам (сметанкавым ці алеем). Сталовай
лыжкай выліваць аладкі на патэльню і абсмажваць у масле з двух
бакоў да скарыначкі. Аладкі раскласці па талерцы, пасыпаць цукровай
пудрай. Падаваць гарачымі са смятанай
ці любым салодкім фруктовым соусам.
|