- морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- сметанкавае масла - 1 г.л.
- кукуруза кансерваваная -150 г
- яйкі - 3 шт.
- мука -100 г
- разрыхляльнік - 1/2 г.л.
- тварог – 250 г
- топленае масла – 30 г
- смятана – 150 г
- сліўкі – 200 г
- салата латук -1 шт.
- пятрушка - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
-цукар - па густу.
Гародніну пачысціць, цыбулю і моркву нарэзаць дробнымі кубікамі
і 1 хвіліну тушыць у сметанкавым масле. Зліць з кукурузы вадкасць.
Бялкі адлучыць ад жаўткоў. Узбіць бялкі з дробкай солі. Змяшаць
жаўткі, муку, разрыхляльнік, соль, цукар і тварог. Асцярожна дадаць
гародніну і ўзбіты бялок. На патэльні разагрэць топленае масла і спячы
аладкі. Гатовыя аладкі паскладаць у гарачатрывалую форму, паліць
соусам і паставіць у духоўку, нагрэтую да 120 градусаў С на некалькі
хвілін. Для соусу цыбулю прапусціць праз прэс і змяшаць са смятанай,
сліўкамі, сечанай зелянінай. Заправіць соус соллю і рэзкімі затаўкамі.
|