- цытрына - 1 шт.
- сметанкавае масла - 1 ст.л.
- цукар – 90 г
- яйка - 1 шт.
- ванільны цукар – 20 г
- соль - дробка
для аладак:
- мука – 75 г
- тварог – 250 г
- трускаўка (свежая) – 500 г
- каньяк - 2 ст.л.
- цукровая пудра - 2 г.л.
- меліса (свежая)
Узбіць сметанкавае масла з 2 ст. л. цукру і ванільным цукрам. Нацерці
цэдру цытрыны і, змяшаўшы з соллю, яйкам, мукой і тварагом, увесці ў
сметанкавую масу і замясіць цеста. Даць 20 хвілін пастаяць. Выціснуць
сок з цытрыны. Трускаўку вымыць, палову ачысціць ад чашалісцікаў і
зрабіць пюрэ, змяшаўшы з цытрынавым сокам і пакінутым цукрам.
Дадаць каньяк. У топленым масле спячы 12 аладак і пасыпаць цукровай
пудрай. Пры падачы паліць клубнічным пюрэ
і ўпрыгожыць палоўкамі трускаўкі.
|