АЙС-КРЫМ - гэта смачны, пажыўны фруктова-ягадны напой, галоўнай складовай часткай якога з'яўляецца марозіва. Парадак падрыхтоўкі айс-крымаў. У 200-грамовую шклянку пакласці марозіва, потым астатнія складовыя часткі паводле рэцэпту. Гэтыя напоі заўсёды падаюцца халоднымі, але лёд у іх не дадаюць. Таму ўсе кампаненты павінны быць папярэдне астуджаны. Марозіва ў іх не змешваюць з іншымі кампанентамі. Падаюць айс-крымы з саломінкай і лыжачкай.
|