-ячмень – 100 г
- вада - 2 шклянкі
Зерне ячменю заліваюць 2 шклянкамі вады і вараць на слабым агні 5-7 хвілін, пасля чаго ваду зліваюць і заліваюць такой жа колькасцю новай вады і зноў вараць на слабым агні датуль, пакуль зерне не праварыцца. Тады, зняўшы яго з агню і даўшы трохі астыць, ячмень расціраюць у пакінутай вадзе (адвары) і працэджваюць праз сіта. Затым да атрыманай вадкасці дадаюць па густу цукар і вараць гэту сумесь, не даводзячы да кіпення, на малым агні. Атрыманы напой трохі астуджаюць і п'юць.
|