- ячмень – 100 г
- вада - 1 шклянка
- грэцкія арэхі (вычышчаныя) - 1/3 шклянкі
- малако - 2.5 шклянкі
- цукар - па густу
Ячмень заліваюць вадой і разварваюць, пакуль зерне ячменю не праварыцца. Пасля гэтага адвар зліваюць у рондаль, а зерні змяшчаюць у ступку, дадаюць вычышчаныя ад скуркі ядра грэцкіх арэхаў і таўкуць. Атрыманую масу дадаюць у рондаль да адвара, уліваюць малако і даводзяць да кіпення і працэджваюць. Гатовы аршад можна піць і гарачым. Цукар дадаюць па густу.
|