-міндаль салодкі -2 шклянкі
-сліўкі -2 шклянкі
-малако -3 шклянкі
-цукар -1 шклянка
Ядра салодкага міндаля, апараныя кіпенем, вычышчаныя ад скуркі, прапусціць праз мясасечку. У атрыманую масу паступова дадаць цукар і кіпячоныя сліўкі; усё старанна расцерці да аднастайнага стану. Затым уліць халоднае кіпячонае малако. Сумесь працадзіць і падаць з кавалачкамі лёду.
|