-ячмень – 150 г
- вада - 2.5 шклянкі
- міндаль салодкі – 40 г
- гарбузовае насенне (вычышчанае) – 20 г
- памяранцавы сіроп - 1 ст.л.
- цукар - 1/2 шклянкі
- памяранцавы сок - 2 ст. л.
Зерне ячменю заліваюць 2 шклянкамі вады і вараць на слабым агні 5-7 хвілін, пасля чаго ваду зліваюць і заліваюць такой жа колькасцю новай вады і зноў вараць на слабым агні датуль, пакуль зерні не праварацца. Тады, зняўшы яго з агню і даўшы трохі астыць, ячмень расціраюць у пакінутай вадзе (адвары) і працэджваюць праз сіта. Затым да атрыманай вадкасці дадаюць па густу цукар і вараць гэту сумесь, не даводзячы да кіпення, на малым агні. Затым бяруць міндаль, абліваюць яго кіпенем, здымаюць скурку і кладуць у ступку, туды ж дадаюць вычышчанае ад лупіны гарбузовае насенне і памяранцавы сіроп. Усё гэта таўкуць у ступцы да атрымання аднастайнай масы, а затым дадаюць цукар. У атрыманую масу ўліваюць ячменнага адвару (прыблізна 2.5 шклянкі), размешваюць і даводзяць да кіпення. Зняўшы з агню, аршад працэджваюць, дадаюць памяранцавага соку, размешваюць, астуджаюць і разліваюць у шклянкі.
|