-міндаль - 3 шклянкі
-цукар - 5 шклянак
-цытрынавая кіслата - 1 г. лыжка
Ядры міндальных арэхаў цалкам пакрыць вадой, пакінуць на 3 - 4 гадзіны для набракання. Затым ядры вызваліць ад скуркі, прапусціць праз мясасечку; паступова дадаць у масу цукар, увесь час памешваючы. Перакласці масу ў рондаль з цукрам, паставіць на агонь і давесці да кіпення, памешваючы. Зняць з агню, увесці цытрынавую кіслату; астудзіць. Захоўваць у шчыльна зачыненых шкляных слоіках. Перад ужываннем аршад развесці халоднай кіпячонай вадой і падаць да стала.
|