-4 апельсіна
-1 цытрына
-6 нектарынаў, нарэзаных кубікамі
-сок ад 2 цытрын
-250 мл апельсінавага соку
-2 л чырвонага вінаграднага соку
З аднаго апельсіна ў форме спіралі зніміце цэдру і пакуль адкладзіце. З апельсінавых долек зніміце белыя празрыстыя плёнкі. Астатнія апельсіны і цытрыну нарэжце тонкімі кружкамі, затым разрэжце на 4 часці. Спіраль цэдры, вычышчаныя долькі апельсіна, кружкі апельсінаў і цытрыны, а таксама кубікі нектарынаў у гарлачы апырскайце цытрынавым сокам і прыкладна на 20 хвілін, зачыніўшы вечкам, пастаўце ў прахалоднае месца. Пасля гэтага крушон даліце сокамі.
|