-1/2 кг айвы,
-3/4 - 1 шкл. цукровага пяску,
-1 л вады,
-трохі карыцы.
Айву вымыць, ачысціць ад скуркі і асяродку, нарэзаць тонкімі лустачкамі, пакласці ў рондаль, заліць халоднай вадой, дадаць цукровы пясок і карыцу, паставіць на слабы агонь і варыць да мяккасці.
Звараныя долькі айвы можна працерці праз сіта. Падаваць напой у астуджаным выглядзе.
|