-кефір аднадзённы - 300 мл,
-ківі - 4-5 шт.,
-грэйпфрут - 3-4 шт.,
-яйкі - 2 шт.,
-цукар - 4 ст. л.
Вазьміце некалькі штук ківі і невялікіх грэйпфрутаў. Зрэжце лупіну з ківі і нарэжце іх дробнымі лустачкамі. Далей выцісніце сок з грэйпфрута і змяшайце яго з кефірам. Дадайце цукар, яйкі і добранька ўзбіце міксерам. Кавалачкі ківі пакладзіце на дно куфляў і заліце кактэйлем. Краі куфляў можна ўпрыгожыць долькамі грэйпфрута. Устаўце ў куфлі саломінкі і падавайце да стала.
|