-2 цытрыны, нарэзаных кружкамі
-750 мл халоднай моцнай чорнай гарбаты
-сок ад 1 цытрыны
-100 мл сіропу з лаймаў
-1 маленькая бутэлька ромавага араматызатара
-3 бутэлькі безалкагольнага ігрыстага віна
Кружкі цытрын разрэжце напалову і ў гарлачы заліце гарбатай,, цытрынавым сокам, сіропам з лаймаў, а таксама ромавым араматызатарам. Гэту аснову на 2-3 гадзіны пад вечкам пастаўце ў прахалоднае месца. Перамяшайце і даліце безалкагольным віном.
|