-2,5 шклянкі пюрэ з гарбуза,
-1 шклянка пюрэ з абрыкосаў,
-2,5 шклянкі 20% цукровага сіропу.
Гароднінны гарбуз з яркай мякаццю чысцяць ад скуркі і насеннай камеры, труць на буйнай тарцы ці рэжуць дробнымі лустачкамі, кладуць у рондаль з вадой і награваюць да размякчэння (не больш за 1 шклянку вады на 1 кг падрыхтаванага гарбуза).
Гарбуз рэжуць на падоўжныя палоскі і пякуць у духоўцы. Размякчаны гарбуз праціраюць праз сіта, дадаюць прыгатаваныя абрыкосавае пюрэ, цукровы сіроп, награваюць, памешваючы, да тэмпературы 80 °С, разліваюць у падрыхтаваныя слоікі.
Затым стэрылізуюць пры тэмпературы 80-85 °С слоікі ёмістасцю 0,5 л 20 хвілін, 1 л - 30 хвілін. На 10 л соку расходуюць 7 кг гарбуза, 4 л 30%-вага цукровага сіропу (для сіропу 1,2 кг цукру і 2,8 л вады) і 1 г. лыжку цытрынавай кіслаты.
|